Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін прапанаваў Украіне аб'яднацца ў галіне ядзернай энэргетыкі


Прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін выступіў з прапановай аб'яднаць расейскія і ўкраінскія актывы ў галіне ядзернай энэргетыкі. Пуцін абвясьціў пра гэта ў Кіеве пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам.

"Гаворка ідзе аб буйнамаштабнай каапэрацыі нашых ядзерных галінаў, – растлумачыў Пуцін журналістам. – Мы прапануем стварыць буйны холдынг, які ўключаў бы ў сябе аб'яднаную генэрацыю, атамную машынабудаваньне і паліўны цыкл".

Пры гэтым расейскі прэм'ер зазначыў, што "калі ўкраінскія спэцыялісты палічаць гэта занадта рэвалюцыйным прапановай, то мы гатовыя дзейнічаць паэтапна, па асобных крокаў". У сваю чаргу, Віктар Януковіч заявіў, што Кіеў зацікаўлены ў маштабнай каапэрацыі з Расіяй у ядзернай сфэры.
XS
SM
MD
LG