Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бакіева пазбавілі недатыкальнасьці


Часовы ўрад Кіргізстану пазбавіў зрынутага ачольніка краіны Курманбека Бакіева прэзыдэнцкай недатыкальнасьці.

Новыя кіргіскія ўлады заяўляюць, што Бакіеў, у якасьці галоўнакамандуючага войскамі краіны, ня меў права аддаваць загаду аб страляніне па мірных дэманстрантах.

У сувязі з гэтым былога прэзыдэнта плянуецца прыцягнуць да судовай адказнасьці.

Афіцыйны Бішкек заявіў, што будзе прымаць меры па экстрадыцыі Бакіева ў Кіргізстан.
XS
SM
MD
LG