Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане зьнятыя са сваіх пасадаў кіраўнікі памежнай службы


Як паведаміла агенцтва Інтэрфакс са спасылкай на часовы ўрад, у Кіргізстане зьнятыя са сваіх пасадаў кіраўнікі памежнай службы краіны. Падрабязнасьцяў пакуль няма. Не выключана, што гэта зьвязана з тым, што былому міністру ўнутраных спраў ўдалося бесперашкодна пакінуць тэрыторыю краіны.

26 красавіка Расея выдала Кіргізіі былога міністра ўнутраных спраў Малдамусу Кангантыева. Па папярэдніх дадзеных, міністар зараз знаходзіцца ў СІЗА Дзяржаўнай службы нацыянальнай бясьпекі. Мясцовыя СМІ паведамілі, што дапамога ў затрыманьні і экстрадыцыі Кангантыева кіргіскім спэцслужбам аказвалі супрацоўнікі ФСБ Расеі.
XS
SM
MD
LG