Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Косаве забаранілі сэрбскага мабільнага апэратара


У Косаве ведамства ў рэгуляваньні тэлекамунікацыйнай сфэры забараніла працу на тэрыторыі краю сэрбскага апэратара мабільнай сувязі. Было заяўлена, што яна вялася нелегальна, без адпаведнай ліцэнзіі.

Паслугамі кампаніі «Тэлеком» карысталіся тысячы жыхароў Косава — этнічных сэрбаў. Паводле загаду ўладаў, абсталяваньне кампаніі на тэрыторыі Косава канфіскавалі ці пашкодзілі.

Прэм’ер-міністар Сэрбіі Мірка Цьветкавіч асудзіў косаўскія улады і заявіў, што іх дзеяньні спрыяюць стварэньню «атмасфэры страху й неабароненасьці» паміж сэрбамі, якія жывуць у Косаве.
XS
SM
MD
LG