Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адзін землятрус у Інданэзіі


Землятрус моцай 6.4 балы паводле шкалы Рыхтэра адбыўся сёньня на паўночным усходзе Інданэзіі. Пакуль няма зьвестак пра ахвяраў і разбурэньні. Мэтэаролягі заяўляюць, што землятрус ня выклікаў цунамі.

Гэта апошні з сэрыі землятрусаў, што скаланулі Інданэзію цягам апошніх месяцаў. Адзін зь іх, што адбыўся ў верасьні на заходнім узьбярэжжы Суматры, забраў жыцьці тысячы людзей.
XS
SM
MD
LG