У францускім горадзе Нант паліцыя аштрафавала жанчыну-мусульманку за кіраваньне аўтамабілем у паранджы. Паліцыя палічыла, што паранджа абмяжоўвае здольнасьць кіроўцы сачыць за рухам і можа выклікаць аварыю на дарозе. Адвакат жанчыны заявіў, што ён абскардзіць рашэньне, якое ён кваліфікаваў як парушэньне правоў чалавека.
Гэты інцыдэнт адбыўся на тле дыскусіяў у Францыі, ці забараняць жанчынам нашэньне паранджы ў грамадзкіх месцах. Прэзыдэнт Нікаля Сарказі зьвярнуўся да парлямэнту распрацаваць і абмеркаваць адпаведны законапраект.