Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэм’ер Украіны крытыкуе прэзыдэнта Януковіча


Віцэ-прэм’ер Украіны Сяргей Цігіпка скрытыкаваў прэзыдэнта Віктара Януковіча за падпісаньне з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым дамовы аб падаўжэньні тэрміну знаходжаньня расейскга флёту ў украінскім порце. У інтэрвію Associated Press Цігіпка заявіў, што нават калі справа мае карысьць для Ўкраіны з эканамічных меркаваньняў, усё адно прэзыдэнт павінен дзейнічаць больш адкрыта і папярэдне паведамляць пра перамовы. “Абмеркаваньне і падпісаньне пагадненьня за зачыненымі дзьвярыма – гэта ня тое, чаго чакае ўкраінскі народ”, -- сказаў Цігіпка.
XS
SM
MD
LG