Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аль-Каіда помсьціць у Багдадзе за забітых лідэраў


У выніку сэрыі выбухаў сёньня ў Багдадзе загінула як найменей 58 чалавек і больш за 100 было паранена. Бальшыня бомбаў выбухнула каля шыіцкіх мячэцяў падчас пятнічнай малітвы. Адзін выбух адбыўся каля офісу радыкальнага шыіцкага дзеяча Муктады ас-Садра і яшчэ адзін на адным з рынкаў.

Прадстаўнік сілаў бясьпекі Багдаду абвінаваціў у выбухах Аль-Каіду, зазначыўшы, што гэта была помста за нядаўняе забойства службамі бясьпекі трох лідэраў гэтай тэрарыстычнай арганізацыі.

Сёньня раніцай 7 чалавек загінула ад выбухаў прыдарожных бомбаў у правінцыі Анбар на захад ад Багдаду.
XS
SM
MD
LG