Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Львоўскія дэпутаты патрабуюць імпічмэнту Януковіча


Дэпутаты Львоўскай абласной і гарадзкой радаў прынялі зварот да Вярхоўнай Рады з патрабаваньнем не дапусьціць ратыфікацыі «харкаўскіх пагадненьняў» паміж Украінай і Расеяй і ініцыяваць адхіленьне Віктара Януковіча з пасады прэзыдэнта. Адпаведныя звароты дэпутаты прынялі сёньня на сваіх пазачарговых сэсіях.

Як паведамілі ў прэс-службе Львоўскай гарадской рады, дэпутаты падкрэсьліваюць, што заключэньне пагадненьня паміж Украінай і Расеяй ад 21 красавіка зьяўляецца «прамым парушэньнем Канстытуцыі", і заклікаюць народных дэпутатаў Украіны любым спосабам не дапусьціць яго ратыфікацыі.
XS
SM
MD
LG