Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты затрымалі ў Менску актывістаў “Моладзі БНФ”


Супрацоўнікі міліцыі Савецкага раёну Менску затрымалі актывістаў “Моладзі БНФ” Антона Койпіша і Ільлю Мураева.

Хлопцы паведамілі “Свабодзе”, што расклейвалі ўлёткі кандыдата ў дэпутаты мясцовага савету Вінцука Вячоркі.

Міліцыянты сказалі ім, што іх дзеяньні незаконныя і таму хлопцаў адвязуць у міліцыю для высьвятленьня асобаў і далейшага разбору.

Міліцыянты з паўгадзіны раіліся са сваім кіраўніцтвам аб тым, куды везьці затрыманых. За гэты час Вінцук Вячорка патэлефанаваў у выбарчую камісію і паведаміў, што міліцыянты перашкаджаюць праводзіць агітацыйную кампанію.

Нарэшце міліцыянты паведамілі хлопцам, што сыходзяць і ня маюць да іх ніякіх прэтэнзій.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG