Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 50 забітых у Багдадзе


Прынамсі 50 чалавек загінула і больш за 100 атрымалі раненьні ў выніку сэрыі выбухаў у шыіцкіх кварталах Багдаду.

Тры бомбы выбухнулі каля мячэцяў цягам традыцыйнай пятнічнай малітвы. Яшчэ два выбухі адбыліся на гарадзкім рынку і непадалёку ад штаб-кватэры радыкальнай шыіцкай групоўкі Мактада аль Садр.

Раней сёньня сямёра чалавек загінула ад мінаў закладзеных уздоўж дарогі ў правінцыі Анбар, на захадзе ад сталіцы.

Шыіты зьяўляюцца кіроўнай рэлігійнай групай у Іраку.

Незадоўга да сёньняшніх тэрактаў, ірацкім урадавым сілам удалося, пры дапамозе войскаў ЗША, забіць трох найвышэйшых ачольнікаў Аль Каіды ў краіне.
XS
SM
MD
LG