Прэзыдэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце лічыць, што расьсьледваньне ў нашумелай справе Драсюса Кядзіса выклікае нямала пытаньняў. У прыватнасьці яна выказала падазрэньні, што органы сьледзтва і пракуратуры імітавалі дзеянасьць у справе пошукаў абвінавачанага.
Лідэрка краіны распарадзілася аб правядзеньні ўнутранага расьсьледваньня.
Справа Драсюса Кядзіса, які абвінавачваўся ў двайным забойстве, атрымала шырокі грамадзкі рэзананс. Сам ён абвінавачваў забітых у г'валце над ягонай непаўнагадовай дачкой. На гэтым тыдні цела Кядзіса, які знаходзіўся ў вышуку было знойдзена ў Каўнасе. Як абвінавачаны, так і яго ахвяры мелі шырокія сувязі ў судовай сыстэме Літвы.