Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн заявіў, што Літва ня можа быць выключана з Паўночнаатлянтычнага альянсу, бо ў статуце арганізацыі не існуе на гэта прававых інструмэнтаў.
Міністар абароны Літвы Раса Юкнявічэне выказвала раней асьцярогу, што сыстэматычнае невыкананьне Вільняй сваіх абавязкаў у рамках НАТО можа прывесьці да выключэньня краіны з блёку.
Літва, якая моцна пацярпела ад эканамічнага крызісу, выдзяляе на абарону краіны толькі 0.8% ад нацыянальных даходаў, замест патрабаваных паводле правілаў НАТО 2%.