Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама абяцае кантраляваць заробкі топ-мэнэджараў


Рэформа Уол-стрыт дазволіць акцыянэрам мець больш улады ў фінансавай сыстэме. Пра гэта паведаміў прэзыдэнт ЗША Барак Абама, выступаючы перад банкірамі.

Ён адзначыў, што Камісія па каштоўных паперах і біржа ЗША будуць сачыць за тым, каб у трымальнікаў акцый было больш правоў, каб яны маглі ўплываць на бонусы і заробкі топ-мэнэджараў кампаній, перадае тэлеканал ABC News.

Кіраўнік Белага дому ўдакладніў, што такое рашэньне прадыктавана неабходнасьцю даць людзям магчымасьць выбіраць тых, хто кіруе кампаніяй, якая займаецца захаваньнем іх грашовых сродкаў.

У цэлым Абама заклікаў банкіраў падтрымаць яго прапанову аб больш строгім кантролі за дзейнасьцю фінансавых арганізацый. У сваім звароце прэзыдэнт сказаў, што перамены неабходныя для таго, каб пазьбегчы ранейшых памылак, якія прывялі да фінансавага крызісу.
XS
SM
MD
LG