Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбухі ў Бангкоку, трое забітых


Прынамсі тры чалавекі загінулі і каля пяцідзесяці было паранена ў выніку трох выбухаў, якія прагрымелі ў адным зь дзелавых раёнаў сталіцы Тайлянду. Выканаўцы невядомыя.

Шэраг дзелавых кварталаў Бангкоку ўжо болей за месяц акупаваныя "чырвонымі кашулямі" - прыхільнікамі зрынутага ў 2006 годзе прэм'ера Таксіна Чынавата. Апазыцыянэры патрабуюць адстаўкі дзейнага прэм'ер міністра Абхісіта Вечачывы і прызначэньня датэрміновых выбараў.

Урадавыя войскі пагражаюць разагнаць пратэстоўцаў пры дапамозе сілы. Учора адбыліся сутычкі паміж "чырвонымі кашулямі" і прыхільнікамі ўраду, якія таксама выйшлі на вуліцы з патрабаваньнем спыніць забурэньні.
XS
SM
MD
LG