Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Газпром не даваў Украіне зьніжкі на газ


Прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што Ўкраіна будзе цяпер атрымліваць таньнейшы газ за кошт скасаваньня на яго расейскага вывазнога мыта. Цана, па якой "Газпром" прадае паліва "Нафтагазу Ўкраіны", за вылічэньнем абнуленага мыта, застаецца, такім чынам, нязьменная.

Напярэдадні газавыя канцэрны Расеі і Ўкраіны падпісалі папраўку ў папярэдні кантракт аб газавых пастаўках на наступныя 10 год. Паводле гэтага дакумэнту ўкраінскі бок будзе цяпер плаціць за кожную тысячу кубамэтраў газу на 100 даляраў менш. Пры зьмене цаны Кіеў будзе плаціць на 30% менш, чым закладзена ў папярэднім кантракце.
XS
SM
MD
LG