Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаго дзяржава не дазваляе беларускім ленінцам


Пасьлядоўным беларускім ленінцам, якія сёньня ўсклалі кветкі да помніка Леніну ў Менску з нагоды 140-й гадавіны з дня нараджэньня рэвалюцыйнага правадыра, не даюць магчымасьці аднавіць помнік Сталіну ў беларускай сталіцы.


Як заявіў Інтэрфаксу прадстаўнік беларускіх левых, сакратар-каардынатар рэспубліканскага грамадзкага аб'яднаньня "За Саюз і Камуністычную партыю Саюзу" Леанід Школьнікаў, перашкодай на шляху ажыцьцяўленьня іхнай мары выступіў Галоўны дэпартамэнт па гуманітарнай дзейнасьці Ўпраўленьня спраў прэзыдэнта Беларусі. У прыватнасьці, гэтая структура забараніла сябрам арганізацыі выкарыстоўваць на будоўлю помніка Сталіну замежныя ахвяраваньні.

Паводле Леаніда Школьнікава, ідэя аднавіць помнік Сталіну ў беларускай сталіцы была ўхвалена ня толькі жыхарамі краіны, але і беларускімі суайчыньнікамі за мяжой. Усяго на гэты момант на аднаўленьне помніка сабрана прыкладна 700 эўра. 49 зь іх пераведзеныя з-за мяжы, а таму трапілі пад забарону.

Беларускія левыя вельмі шкадуюць з гэтай нагоды.

Як заявіў Школьнікаў, бліжэйшым часам арганізацыя актывізуе кампанію па зборы сродкаў. Ён таксама дадаў, што эскіз помніка Сталіну "ўжо пачалі рабіць. На ім Сталін намаляваны на пастамэнце, сваёй правай рукой ён заклікае ў будучыню, а левай падтрымлівае дзіця на плячы".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG