Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідзкі Ленін запрашае на каву


Галоўную лідзкую статую Леніна, якая стаяла перад гэтым будынкам, пераставілі з пляцу. Цяпер яна — збоку ад будынку на газоне. А нядаўна побач адкрылася кавярня. Наведнікаў бывае нямала, асабліва ўвечары, так што Ільічу стала весялей.


Нагадаем, некалькі гадоў таму ўлады прынялі сьмелае рашэньне — пазбыцца свайго Леніна. Раённы архітэктар прызнаўся тады, што “зробленая на канвэеры” статуя пачала рассыпацца, калі яе ўзяліся здымаць з пастамэнту. Пытаньне вырашалася само сабой. Аднак, як водзіцца, заварушыліся некаторыя пэнсіянэры, пачалі патрабаваць ад улады вярнуць Леніна. Начальства вымушанае было выдзеліць грошы на рамонт Ільіча, пасьля чаго яго пераставілі ў іншае месца. А вось архітэктар, які здымаў правадыра, апынуўся крайнім: яму давялося звольніцца з пасады.

Былы Дом афіцэраў, перад якім стаяў Ленін
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG