Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты ў Бангкоку набліжаюцца да кульмінацыі


Тайляндзкія вайскоўцы папярэдзілі апазыцыянэраў, якія блякуюць шэраг кварталаў Бангкоку на працягу апошніх тыдняў, што ў іх засталося мала часу, перш чым урадавыя сілы прыступяць да разгону.

Сёньня некалькі соцень апазыцыйных "чырвоных кашуляў" заблякавалі на поўначы тайскай сталіцы ваенны састаў, які нібыта вёз салдатаў для разгону пратэстаў. Каля двух тысяч апазыцыянэраў перадалі сёньня пэтыцыю ў штаб-кватэру ААН з просьбай да генэральнага сакратара Пан Кі МУна асудзіць дзеяньні ўраду і прыслаць у краіну міратворцаў, каб прадухіліць праліцьцё крыві.

Напярэдадні адбыліся сутычкі чырвоных кашуляў з праўрадавымі пратэстоўцамі, якія патрабавалі закончыць забурэньні.

Тайская апазыцыя дамагаецца вяртаньня ў краіну зрынутага ў 2006 годзе прэм'ера Таксіна Чынавата, адстаўкі дзейнага ўраду і правядзеньня датэрміновых выбараў.
XS
SM
MD
LG