Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея і ЗША будуць ратыфікаваць СТАРТ сынхронна


Ратыфікацыя пагадненьня аб скарачэньні стратэгічных узбраеньняў (Новы СТАРТ) парлямэнтамі Расеі і ЗША прызначана на травень, паведамляюць дыпляматычныя службы дзьвюх краін. Бакі імкнуцца правесьці галасаваньне адначасова.

Дамова Новы СТАРТ была падпісаная прэзыдэнтамі Дзьмітрыем Мядзьведзевым і Баракам Абамам 8 красавіка ў Празе і прадугледжвае скарачэньне ядзерных арсэналаў на траціну.

Тым часам міністры краінаў НАТО абмяркоўваюць у Таліне што рабіць з прыкладна 200 тактычных ядзерных баегаловак разьмешчаных у Эўропе.
XS
SM
MD
LG