Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Літвы адхіліла запрашэньне на дзень незалежнасьці Грузіі


Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце адхіліла запрашэньне Тбілісі прыехаць пры канцы траўня на ўрачыстасьці з нагоды гадавіны незалежнасьці Грузіі, піша Kauno diena.

26 траўня Грузія будзе адзначаць Дзень незалежнасьці. Гэтая дата для грузінаў такая ж важная, як для літоўцаў 16 лютага. Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі запрасіў на ўрачыстасьці кіраўнікоў розных краінаў, якія падтрымліваюць з Грузіяй сяброўскія адносіны, прадстаўнікоў міжнародных арганізацый. Бальшыня адказала станоўча.

Запрашэньне атрымала і прэзыдэнт Літвы. Аднак на яго Грыбаўскайце адказала адмовай. "Проста на гэты час ёсьць іншыя пляны", – сказаў дарадца прэзыдэнта Дарус Сямашка. Якія гэта пляны, ён расказваць ня стаў. На пытаньне, ці не адхіленае запрашэньне, каб не раззлаваць прэм'ер-міністра Расеі Ўладзімера Пуціна, які 1-2 чэрвеня можа наведаць Вільню, Сямашка адказаў: "Дакладна не таму. Гэтыя дзьве рэчы не зьвязаныя”, піша DELFI.
XS
SM
MD
LG