Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пажар на буравой плятформе ў Мэксыканскай затоцы


У Мэксыканскай затоцы працягваюцца пошукава-выратавальныя работы пасьля выбуху і пажару на буравой плятформе за 80 кілямэтраў ад амэрыканскага штату Луізіяна. Паводле ўдакладненай інфармацыі, бязь вестак зьніклі 11 чалавек, яшчэ 17 пацярпелі. Ёсьць цяжкапараненыя.

Усяго на плятформе ў момант выбуху, што здарыўся ў ноч на сераду, знаходзіліся 126 чалавек. Пажарныя судны да гэтага часу спрабуюць пагасіць агонь. Паведамляецца, што ў выніку выбуху плятформа нахілілася і паліва і нафта пачалі выцякаць. Ідзе расьсьледаваньне прычын аварыі.
XS
SM
MD
LG