Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сарказі хоча каб мусульманскія жанчыны адкрылі твар


Францускі ўрад рыхтуе законапраект аб забароне на нашэньне мусульманскімі жанчынамі чадры, якая закрывае твар. Прэсавы сакратар прэзыдэнта Францыі Нікаля Сарказі паведаміў сёньня, што дакумэнт будзе ўнесены ў парлямэнт для галасаваньня ў траўні.

Паводле аўтараў законапраекту, "нашэньне чадры, якая цалкам закрывае твар, гэта дэманстрацыя таго, што пэўная супольнасьць замыкаецца ў сабе і адрынае нашы каштоўнасьці".

У мінулым месяцы найвышэйшы адміністратыўны суд Францыі не падтрымаў ідэю поўнай забароны на нашэньне чадры. Замест гэтага рэкамэндавалася абмежавацца патрабаваньнем да жанчын усіх веравызнаньняў адкрываць твар для праверкі асобы ці пры выкананьні службовых абавязкаў.
XS
SM
MD
LG