Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кадыраў бароніцца ад абвінавачаньняў у забойствах


Афіцыйны сайт прэзыдэнта Чачні Рамзана Кадырава апублікаваў абвяржэньне сёньняшняй публікацыі, якая закідае яму забойства палітычных канкурэнтаў у Маскве. Расейскае выданьне "Маскоўскі Камсамолец" апублікавала сёньня адкрыты ліст Ісы Ямадаева, чальца канкурэнтнага Кадыравым чачэнскага кляну. Ямадаеў абвінавачвае Кадырава ў арганізацыі пакушэньня на сваё жыцьцё і ў датычнасьці да забойства сваіх братоў Суліма і Руслана.

Раней Ямадаеў апублікаваў у інтэрнэце відэа ў якім ягоны былы ахоўнік прызнаецца, што атрымаў заказ на забойства свайго шэфа непасрэдна ад Рамзана Кадырава. У сувязі з гэтай справай абвешчаны ў агульнарасейскі вышук адзін з найбліжэйшых дарадцаў чачэнскага прэзыдэнта.
XS
SM
MD
LG