Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўная Рада Ўкраіны можа скасаваць дамову з Расеяй


Фракцыя блёку Юліі Цімашэнкі ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны будзе дамагацца скасаваньня пагадненьня аб падаўжэньні дазволу на знаходжаньне расейскага чарнаморскага флёту ў Крыме. Лідэрка аб'яднанай украінскай апазыцыі і былая прэм'ер міністар краіны Юлія Цімашэнка назвала дамову "антыканстытуцыйнай".

Заўтра чальцы БЮЦ будуць зьбіраць у Вярхоўнай Радзе подпісы за правядзеньне ў суботу пазачарговай парлямэнцкай сэсіі па гэтым пытаньні. Паводле пагадненьня падпісанага сёньня прэзыдэнтамі Расеі і Ўкраіны расейскі флёт зможа заставацца ў Крыме прынамсі 25 год, з правам падаўжэньня яшчэ на пяць.
XS
SM
MD
LG