Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва. Родныя апазналі цела Драсюса Кядзіса



У Каўнасе быў знойдзены труп 40-гадовага мужчыны. Мяркуецца, што гэта парэшткі падазраванага ва ўчыненьні двайнога забойства Драсюса Кядзіса. Яго хросная маці Аўдроне Скучэне пацьвердзіла DELFI, што ў моргу апазнала свайго пляменьніка.

Скучэне расказала, што галава нябожчыка была ў крыві, на шыі – сьляды задушэньня. Паводле яе, мужчына зьмяніў выгляд – адпусьціў доўгія валасы і пафарбаваў іх у цёмны колер.

Паводле стрыечнай сястры Кядзіса, экспэрты, зыходзячы з папярэдніх зьвестак, выключаюць вэрсію самагубства. Праваахоўныя органы гэтай інфармацыі пакуль што не камэнтуюць.

DELFI нагадвае, што Драсюса Кядзіса падазраюць ва ўчыненьні двайнога забойства – судзьдзі Ёнаса Фурманавічуса і сястры былой сужыцелькі Кядзіса 5 кастрычніка 2009 году.
XS
SM
MD
LG