Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы заклікаюць расьсьледаваць гібель людзей у Кіргізстане


Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch заклікала часовы ўрад Кіргізстану правесьці расьсьледаваньне гібелі 85 чалавек у сутыкненьнях у Бішкеку, што прывяло да адстаўкі прэзыдэнта Курманбэка Бакіева.

Паводле праваабаронцаў, у іх ёсьць дадзеныя пра тое, што ў сутыкненьнях вінаватыя як сілы бясьпекі, так і самі дэманстранты.

Экс-прэзыдэнт Кіргізстану Бакіеў атрымаў прытулак у Беларусі. Пра намер правесьці расьсьледаваньне і патрабаваць яго выдачы заявіў кіраўнік апарату часовага ўраду Эдыль Байсалаў. Эўрапейскі Зьвяз таксама заклікаў вызначыць вінаватых у падзеях у Бішкеку.

Выступаючы ва аўторак у Эўрапарлямэнце, вярхоўная камісарка Эўразьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі Кэтрын Эштан выказала гатовасьць ЭЗ дапамагчы часоваму ўраду Кіргізстану ў выпадку, калі ён мае намер будаваць у краіне дэмакратыю.
XS
SM
MD
LG