Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cёньня абвесьцяць дату датэрміновых выбараў у Польшчы


Выконаўца абавязкаў прэзыдэнта Польшчы Браніслаў Камароўскі сёньня абвесьціць дату датэрміновых выбараў кіраўніка дзяржавы. Як чакаецца, яны будуць прызначаныя на чэрвень.

Камароўскі вылучаны кандыдатам ад кіроўнай цэнтрысцкай партыі "Грамадзянская плятформа ", якую ўзначальвае прэм'ер-міністар Дональд Туск. Паводле вынікаў апытаньняў, Камароўскі мае найбольшыя шанцы на перамогу на выбарах.

Апошні прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі загінуў у авіякатастрофе пад Смаленскам 10 красавіка. Разам зь ім загінулі яшчэ 95 чалавек, у тым ліку высокапастаўленыя польскія чыноўнікі, вядомыя палітыкі і грамадзкія дзеячы.
XS
SM
MD
LG