Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане рэгіструюць кандыдатаў у дэпутаты


У Аўганістане сёньня пачалася рэгістрацыя кандыдатаў на ўдзел у прызначаных на 18 верасьня парлямэнцкіх выбарах. Прадстаўнік Незалежнай выбарчай камісіі Аўганістану Закрыя Баракзай запэўніў, што камісія зробіць усё магчымае, каб забясьпечыць “свабодныя, сумленныя і справядлівыя выбары”.

Аўганскі прэзыдэнт Хамід Карзай на мінулым тыдні прызначыў новага старшыню Незалежнай выбарчай камісіі, рэагуючы гэтым на ціск з боку заходніх краінаў і мясцовых палітычных сілаў, якія ставілі пад сумнеў сумленнасьць леташніх прэзыдэнцкіх выбараў.
XS
SM
MD
LG