Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Часовы ўрад Кіргізстану "разумее" крок Лукашэнкі


Рэагуючы на паведамленьне аб месцазнаходжаньні зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Бакіева ў Беларусі, кіраўнік апарату часовага ўраду гэтай краіны Эміль Байсалаў сказаў нашаму радыё, што Беларусь "мае права распараджацца сваёй гасьціннасьцю". Ён дадаў, што Бішкек ставіцца да гэтага кроку Аляксандра Лукашэнкі "з разуменьнем".

Пры гэтым Байсалаў выказаў спадзяваньне, што пры адпаведным запыце кіргіскіх судовых органаў афіцыйны Менск "выканае свае абавязаньні ў рамках Менскай канвэнцыі аб выдачы падазраваных злачынцаў" і забясьпечыць экстрадыцыю Бакіева.

Новае кіраўніцтва Кіргізстану закідае зрынутаму прэзыдэнту адказнасьць за масавыя забойствы падчас забурэньняў у Бішкеку 7-га красавіка.
XS
SM
MD
LG