Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэцыя набліжаецца да дэфолту


Грэцыі ўдалося сёньня прадаць дзяржаўных аблігацыяў на суму 2,6 мільярдаў даляраў. Гэтага, аднак, удалося дасягнуць толькі за кошт прапановы рэкордна высокіх працэнтных ставак. Фондавыя біржы пачынаюць выяўляць асьцярогі, што дзяржаўная скарбніца пазычае больш, чым зможа выплаціць.

Каб выканаць свае абавязацельствы па запазычанасьці, Афіны павінны да канца траўня здабыць каля 15 мільярдаў даляраў. Эўрапейскі Цэнтральны банк ацэньвае памеры запатрабаванай дапамогі краіне ад Эўразьвязу і МВФ у суму больш за 100 мільярдаў даляраў.

Нягледзячы на існаваньне прынцыповага пагадненьня аб аказаньні зьнешняй дапамогі Грэцыі ў выпадку неабходнасьці, інвэстары выказваюць асьцярогі ў своечасовасьці і дастатковасьці гэтых сродкаў для прадухіленьня дэфолту.
XS
SM
MD
LG