Прычынай гэтага стала вывяржэньне вулькана Эяф’ятлаёкудль у Ісьляндыі.
Да прыкладу, у некаторых грамадзянаў скончыліся візы.
МЗС Беларусі рэкамэндуе беларускім грамадзянам зьвяртацца па дапамогу ў замежныя прадстаўніцтвы Беларусі дзеля «ўрэгуляваньня магчымых праблемаў, зьвязаных з заканчэньнем тэрміну іх легальнага знаходжаньня ў замежных краінах».
У выпадку адсутнасьці беларускіх прадстаўніцтваў, МЗС рэкамэндуе зьвяртацца ў расейскія.