Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марадэры ў Бішкеку захопліваюць землі


У прымесьцях сталіцы Кіргізстану адбываецца захоп зямельных участкаў. Каля дзьвюх тысяч чалавек узброеных палкамі і агнястрэльнай зброяй пачалі сёньня самавольна адбіраць і дзяліць участкі на паўночна-заходнім ускрайку сталіцы. У выніку сутычак нападнікаў зь мясцовымі жыхарамі загінуў прынамсі адзін чалавек, шасьцёра атрымалі раненьні.

Азін з ачольнікаў арганізаванага часовым урадам Народнага апалчэньня, Арузбэк Назараў, заявіў, што ён і яго калегі "ня могуць узяць на сябе адказнасьць вывесьці людзей супраць сама-забудоўшчыкаў. Справа ў тым, што ў іх на руках шмат зброі і яны не разумеюць чалавечай мовы".

Новы ўрад Кіргізстану рыхтуе закон аб увядзеньні часовага мараторыю на зямельныя зьдзелкі, каб прадухіліць самавольныя захопы маёмасьці.
XS
SM
MD
LG