Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Губэрнатар Адэскай вобласьці адмовіўся ад украінскамоўнай газэты


Нацыянальны саюз журналістаў Украіны раскрытыкаваў рашэньне губэрнатара Адэскай вобласьці аб выхадзе абласной адміністрацыі з сузаснавальніцтва адзінай у вобласьці газэты на украінскай мове – “Чорноморські новини”.

Агенцтва УНІАН цытуе словы кіраўніка Нацыянальнага саюза журналістаў Ігара Лубчанкі, які лічыць, што рашэньне губэрнатара было пасьпешлівым, паколькі праект закона аб рэфармаваньні дзяржаўных СМІ яшчэ не прыняты Вярхоўнай Радай Ураіны.

Эдуард Матвяйчук быў прызначаны прэзыдэнтам Адэскай вобласьці адразу пасьля абраньня Віктара Януковіча прэзыдэнтам Украіны.
XS
SM
MD
LG