Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат Сапелка: "Аўтуховічу абвясьцілі вайну"


У Вярхоўным судзе Беларусі працягваюцца судовыя спрэчкі на працэсе па справе Мікалая Аўтуховіча, Уладзімера Асіпенкі, Аляксандра Ларына і Міхаіла Казлова, якіх абвінавачваюць у падрыхтоўцы тэракту ды іншых злачынствах.


17 красавіка ў спрэчках пачаў выступаць адвакат Аўтуховіча Павал Сапелка, якія мяркуе, што справу супроць яго падабароннага сфабрыкавалі. Адвакат эпізод за эпізодам аналізуе абвінавачаньне і тыя доказы, якія прадставіла суду сьледзтва і якія ўдалося сабраць абароне. Павал Сапелка адзначыў, што падчас сьледзтва абарона была абмежаваная ў зборы доказаў.

"Суд ў гэтай справе прыняў эстафэту сьледзтва", -- мяркуе адвакат. Сёньня, 19 красавіка, Павал Сапелка працягвае выступ у судзе.

Нагадаем, 16 красавіка пракурор Эльдар Сафараў прасіў суд прызнаць вінаватымі ўсіх абвінавачаных і прызначыць ім наступныя пакараньні: Мікалаю Аўтуховічу – 20 гадоў зьняволеньня, Уладзімеру Асіпенку і Аляксандру Ларыну па 11 гадоў, Міхаілу Казлову – 3 гады зьняволеньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG