Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ізраілі пачынаюцца цырымоніі з нагоды Дня незалежнасьці


У Ізраілі пачынаюцца цырымоніі з нагоды Дня незалежнасьці – галоўнага дзяржаўнага сьвята, якое адзначаецца паводле габрэйскага календару. 14 траўня 1948 году была падпісаная Дэклярацыя незалежнасьці Ізраіля.

Напярэдадні гэтага сьвята ў Ізраілі адзначаюць Дзень памінаньня загінулых салдатаў і ахвяраў тэрору. У нядзелю ў сваёй прамове з гэтай нагоды прэзыдэнт краіны Шымон Пэрэс заявіў, што для Ізраіля і ўсяго сьвету прадстаўляе пагрозу ядзерная праграма Ірана.

Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан заявіла, што Злучаныя Штаты застаюцца ключавым саюзьнікам Ізраіля і заўсёды будуць абараняць яго бясьпеку. Пры гэтым Клінтан адзначыла, што адміністрацыя прэзыдэнта Барака Абамы лічыць неабходным ўсталяваць мір для ўсіх народаў Блізкага Ўсходу.
XS
SM
MD
LG