Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кракаве адбылося пахаваньне Леха і Марыі Качыньскіх

абноўлена

Пасьля жалобнай імшы ў Марыяцкай базыліцы прайшла працэсія ў замак Вавэль – месца, дзе спачываюць каралі і нацыянальныя героі Польшчы. Прэзыдэнцкую пару пахавалі ў Вавэльскай катэдры ў крыпце пад Вежаю срэбных званоў.


Лех і Марыя Качыньскія загінулі ў авіякатастрофе пад Смаленскам 10 красавіка. Ахвярамі трагедыі сталі 96 чалавек.

У часе працэсіі ў замак Вавэль тысячы людзей кідалі кветкі і скандавалі "Дзякуй, дзякуй!". На працягу ўсёй дарогі з Марыяцкага касьцёлу да Вавэлю працэсію суправаджалі воплескі сабраных. У жалобнай працэсіі ішлі сваякі Леха і Марыі Качыньскіх, кіраўнікі Польшчы, замежныя госьці.


На жалобным набажэнстве ў Марыяцкай базыліцы былі прысутныя выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Польшчы Браніслаў Камароўскі, сьпікер Сэнату Богдан Барусэвіч, прэм’ер-міністар Дональд Туск, кіраўнікі шэрагу дзяржаваў, у прыватнасьці прэзыдэнты Расеі, Украіны, Літвы, Нямеччыны, Чэхіі, Славаччыны, Славеніі. Афіцыйную беларускую дэлегацыю на пахаваньні ўзначальваў старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Барыс Батура.

Марыяцкая базыліка ў Кракаве. Разьвітаньне зь Лехам і Марыяй Качыньскімі

Шмат хто зь лідэраў дзяржаў ня змог прыехаць на пахаваньне прэзыдэнцкай пары ў сувязі з выкліканай вывяржэньнем ісьляндзкага вулькану забаронаю палётаў над Эўропай. Сярод тых, што адмянілі прыезд у Кракаў, прэзыдэнт ЗША Барак Абама, прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі, канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Дэйвід Мілібэнд.

Кракаўскі Рынкавы пляц і прылеглыя вуліцы былі запоўненыя людзьмі. У розных месцах гораду каля 150 тысяч чалавек маліліся разам з тымі, хто знаходзіўся ў Марыяцкай базыліцы – галоўным храме Кракава.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG