Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэлегацыі сямі краінаў ня здолеюць прыляцець на пахаваньне ў Польшчы



Дэлегацыі сямі краінаў адмянілі візыт на пахаваньне польскага прэзыдэнта Леха Качыньскага і яго жонкі, загінулых у авіякатастрофе 10 красавіка. Адмена візытаў зьвязаная з праблемамі авіяпералётаў, выкліканымі вывяржэньнем вулькана ў Ісьляндыі.

Як паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства замежных спраў Польшчы, удзелу ў цырымоніі ня возьмуць дэлегацыі Македоні, Індыі, Японіі, Паўднёвай Карэі, Новай Зэляндыі Пакістану і Эгіпту. Першапачаткова плянавалася, што ў Кракаў на пахаваньне прыбудуць 69 дзяржаўных дэлегацый і 29 замежных амбасадараў.
XS
SM
MD
LG