Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лік ахвяраў землятрусу ў Кітаі дасягнуў 1144


Кітайскае дзяржаўнае агенцтва Сіньхуа заявіла, што колькасьць ахвяраў землятрусу на гэты момант складае 1144 чалавек. Больш за 400 чалавек лічацца зьніклымі бязь вестак. Тысячы атрымалі раненьні і засталіся бяз даху над галавой.

Дапамога пачала прыбываць у рэгіён, але мароз у гарах ускладняе працу ратавальнікаў.

Кітайскі прэм'ер Вэнь Цзябао, які наведаў гэты рэгіён у чацьвер, адклаў паездку ў Паўднёва-Усходнюю Азію, а старшыня КНР Ху Цзіньтао перапыніў візіт у Лацінскую Амерыку і вярнуўся ў Кітай.
XS
SM
MD
LG