Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама будзе пасылаць амэрыканцаў на Марс


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў часе выступу ў Касьмічным цэнтры імя Кэнэдзі ў Флярыдзе паабяцаў, што, паводле ягоных новых плянаў асваеньня касьмічнай прасторы, амэрыканскія астранаўты паляцяць на Марс прыкладна праз 25 гадоў.

Заява Абамы прагучала на тле крытыкі ягонага рашэньня адмовіцца ад дарагой праграмы “Сузор’е”, якая ўключала аднаўленьне палётаў на Месяц да 2020 году. Паводле Абамы, у новай касьмічнай стратэгіі акцэнт будзе перанесены на падрыхтоўку да палётаў на іншыя касьмічныя аб’екты.

Абама даручыў аэракасьмічнай агенцыі NASA прапрацаваць канцэпцыю працяглых пілятаваных палётаў на астэроіды, а таксама на Марс.
XS
SM
MD
LG