Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вулькан парушыў авіяцыйнае злучэньне паміж краінамі паўночнай Эўропы


Авіяцыйнае злучэньне паміж многімі краінамі паўночнай Эўропы было сёньня парушана – у выніку вывяржэняня вулькану ў Ісьляндыі.

Драбнюткія часьцінкі вульканічнага попелу распаўсюдзіліся над шырокімі прасторамі некаторых эўрапейскіх краін. Спэцыялісты лічаць, што гэта рэдкая зьява можа быць небяспечнай для авіяцыйных рухавікоў. Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, у Вялікабрытаніі на некалькі гадзін закрыліся ўсе аэрапорты. Авіярэйсы былі затрыманыя ў Швэцыі, Нарвэгіі, Даніі і Фінляндыі.

"Ляцець праз гэтае воблака дробнага вулканічнага попелу небясьпечна для самалётаў. Менавіта па гэтай прычыне многія рэйсы былі затрыманыя".

Паведаміў прадстаўнік аэрапорту Стакгольму. Новае вывяржэньне вулькану, які знаходзіцца пад ісьляндскім ледавіком, пачалося ў сераду.
XS
SM
MD
LG