Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эхуда Ольмэрта выклікалі з адпачынку для допыту


У Ізраілі з новай сілай успыхнуў карупцыйны скандал вакол былога прэм'ер-міністра Эхуда Ольмэрта.

Як паведамляе Бі-бі-сі, Ольмэрт вярнуўся ў Ізраіль з адпачынку, які праводзіў у Эўропе, пасьля таго, як паліцыя запатрабавала яго яўкі для допыту. Пры гэтым, ён абвяргае падазрэньні на свой адрас.

Сьледчыя лічаць, што ў пэрыяд, калі мэрам Ерусаліму быў Ольмэрт, чыноўнікі яго адміністрацыі бралі буйны хабар.
XS
SM
MD
LG