Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Казахстану пацьвердзіла, што Бакіеў прыбыў у паўднёваказахскі горад Тараз


Міністэрства замежных справаў Казахстану афіцыйна пацьвердзіла, што зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў прыбыў у Казахстан. Прадстаўнік казахскага МЗС Раман Васіленка заявіў, што Бакіеў прыбыў у горад Тараз на поўдні Казахстану.

Раней АБСЭ паведаміла, што Бакіеў пакінуў Кіргізстан.

Як паведамляецца, былы кіргіскі лідэр прыняў такое рашэньне ў выніку намаганьняў прэзыднтаў ЗША, Расеі і Казахстану. Паводле кіргіскіх мэдыяў, Бакіеў вылецеў з Джалал-Абаду на вайсковым самалёце, прадстаўленым Астаной.

Раней Бакіеў паведаміў журналістам, што Беларусь прапаноўвала яму палітычны прытулак, але ён адмовіўся. Бакіеў выказаў падзяку Аляксандру Лукашэнку, які назваў падзеі ў Бішкеку 7 красавіка дзяржаўным пераваротам.
XS
SM
MD
LG