Кіраўнік арганізацыі Аляксандар Ваўчанін паведаміў “Свабодзе”, што зварот да сусьветных лідэраў стаўся вынікам ягонай леташняй паездкі ў ЗША: "Падчас сустрэч з афіцыйнымі асобамі, у тым ліку ў Саюзе вэтэранаў, дзе ў свой час сацыяльнымі пытаньнямі займаўся Барак Абама, неаднойчы выказвалася меркаваньне пра патрэбу большай дапамогі для Беларусі. Гэтая канфэрэнцыя дапаможа ня толькі прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасьці да праблемы наступстваў Чарнобылю, але і распачаць наладжваньне практычнай дапамогі. Магчыма, гэта падштурхнула б і ўлады Беларусі да вырашэньня праблемаў пацярпелых ад Чарнобылю".
У выпадку правядзеньня такой канфэрэнцыі Аляксандар Ваўчанін мяркуе заявіць аб праблемах лекаваньня інвалідаў-чарнобыльцаў у Беларусі, пра пазбаўленьне ліквідатараў групаў інваліднасьці, а таксама пра шмат якія іншыя сацыяльныя праблемы.