Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International заклікала Януковіча бараніць правы чалавека


Праваабарончая арганізацыя Amnesty International заклікала прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча актыўна змагацца з парушэньнямі правоў чалавека ў ягонай краіне.

У заяве праваабаронцаў гаворыцца, што, па выніках праведзеных імі дасьледаваньняў, праваахоўныя органы Ўкраіны дапускаюць катаваньні, вымаганьне, часта дзейнічаюць у атмасфэры беспакаранасьці.

У дакумэнце адзначаецца, што ва Ўкраіне пачасьціліся выпадкі нападаў на глебе расавай і нацыянальнай нянавісьці.

Amnesty International заклікае ўлады Ўкраіны дзейнічаць у адпаведнасьці зь іх уласнымі заявамі аб неабходнасьці абароны правоў грамадзян.
XS
SM
MD
LG