Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране выраблена 5 кіляграмаў узбагачанага ўрану


Кіраўнік іранскага атамнага ведамства Алі Акбар Саліхі заявіў, што ў Іране выпрацавана 5 кіляграмаў ўзбагачанага да 20 адсоткаў урану. Па ягоных словах, для дзейнасьці дасьледчага рэактару патрабуецца 1,5 кіляграмы такога аліва штомесяц.

Усясьветная супольнасьць патрабуе ад Тэгерану спыніць гэтыя працы, паколькі ня выключана, што Іран спрабуе распрацаваць ядзерную зброю.

Сёньня раніцай іранскі прадстаўнік Махамэд Хазай перадаў у ААН заяву, у якой сьцьвярджаецца пра наяўнасьць пагрозы Ірану з боку новай ядзернай стратэгіі ЗША.
XS
SM
MD
LG