Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне будзе Палац культуры імя Брэжнева


Рашэньне аб наданьні Палацу культуры імя Леаніда Брэжнева прынялі дэпутаты гарсавету Днепрадзяржынску.

Да 1985 года імя Брэжнева, які нарадзіўся ў Днепрадзяржынску, насіў цэнтральны раён гораду.

Леанід Брэжнеў (1906-1982) з 1964 па 1982 год быў першым, а затым генэральным сакратаром ЦК КПСС і зьяўляўся рэальным кіраўніком СССР. У гэты пэрыяд у Савецкім Саюзе ўсталявалася г.зв. “карная мэдыцына” ў дачыненьні да апанэнтаў рэжыму, былі пазбаўленыя савецкага грамадзянства Аляксандар Салжаніцын, Уладзімер Вайновіч, Галіна Вішнеўская, Мсьціслаў Растраповіч і іншыя выбітныя дзеячы літаратуры і мастацтва; была распачатая інтэрвэнцыя савецкіх войскаў у Аўганістан, у выніку якой былі забітыя, па розных ацэнках, ад 600 тысяч да двух мільёнаў аўганцаў і больш як 13 тысяч савецкіх грамадзян.
XS
SM
MD
LG