Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама прыляціць на пахаваньне Качынскага


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама прыляціць на пахаваньне польскага прэзыдэнта Леха Качынскага, які загінуў у авіякатастрофе пад Смаленскам, паведамляе БіБіСі, са спасылкай на прэсавую службу Белага Дому. Аб сваім намеры прыехаць на пахаваньне абвясьцілі таксама лідэры Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў і Францыі Нікаля Сарказі.

Пахаваньне Леха Качынскага і яго жонкі Марыі мае прайсьці ў нядзелю ў саборы каралеўскага замку Вавель у Кракаве. Пачынаючы з ХІV стагодзьдзя гэты замак служыў месцам захаваньня польскіх каралёў.

Сёньня мае быць агучаная дата правядзеньня новых прэзыдэнцкіх выбараў.
XS
SM
MD
LG