Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль не згаджаецца называцца акупантам


Перамовы краінаў міжземнаморскага рэгіёну аб супольнай стратэгіі па выкарыстаньні водных рэсурсаў завяршылася правалам, бо бакі не змаглі дамовіцца на геаграфічных фармулёўках у тэксьце выніковага пагадненьня.

Разыходжаньне тычылася абазначэньня Палестынскіх зямель. Ізраіль апратэставаў назву "акупаваныя тэрыторыі". Прымальны для Тэль Авіву варыянт "тэрыторыі пад акупацыяй", што быў прапанаваны прадстаўнікамі Эўразьвязу, быў адкінуты арабскімі краінамі.

Тэрыторыі, што належаць да Палестынскай аўтаноміі раней уваходзілі ў склад Ярданіі. Яны былі захопленыя Ізраілем у 1967 годзе, пасьля нападу на яго кааліцыі арабскіх краін. Паводле міжнароднага права гэтыя землі лічацца часова акупаванымі ізраільскімі войскамі.

Міжземнаморскі саюз аб'ядноўвае 27 чальцоў Эўразьвязу, а таксама Балканскія ды Паўночнаафрыканскія краіны ўключна зь Ізраілем.
XS
SM
MD
LG