Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея і ЗША яшчэ больш скароцяць ядзерныя арсэналы


Расея і Злучаныя Штаты маюць сёньня заключыць пагадненьне аб скарачэньні запасаў узбагачанага плютонію, які можа выкарыстоўвацца для вырабу ядзернай зброі. Дзяржсакратарка Злучаных Штатаў Хілары Клінтан і міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў падпішуць пратакол у рамкахміжнароднай канфэрэнцыі па ядзернай бясьпецы, што стартавала ўчора ў Вашынгтоне.

У чацьвер прэзыдэнты Расеі і ЗША падпісалі новае пагадненьне СТАРТ, якое прадугледжвае скарачэньне колькасьці ядзерных баегаловак іхных краінаў прыкладна на траціну.

У першы дзень саміту Ўкраіна паабяцала цалкам пазбавіцца ад сваіх запасаў высокаўзбагачанага ўрану да 2012-га году. Канада абвясьціла, што будзе вяртаць назад выкарыстанае ядзернае паліва, якое яна атрымлівае ад Злучаных Штатаў.
XS
SM
MD
LG